Эдуард Кава
Эдуард Кава (17 красавіка 1978, в. Мастыска, Львоўская вобласць, Украіна) — дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі.
Эдуард Кава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Львоўская архідыяцэзія[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Cilibia[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1978 (46 гадоў) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння школы ўступіў у Ордэн канвентуальных францішканаў. У 1997 годзе склаў першыя манаскія абяцанні, пасля чаго два гады вывучаў філасофію ў семінарыі ордэна ў Кракаве. З 1999 года па 2003 год вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і жыў у мясцовым манастыры св. Антонія Цудатворца канвентуальных францішканаў.
Прэзбітэрскае пасвячэнне 1 чэрвеня 2003 года ўдзяліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Расіі.
Айцец Эдуард Кава нёс служэнне ва Украіне і з’яўляўся дэлегатам кракаўскай правінцыі свв. Антонія і Якуба Ордэна канвентуальных францішканаў ва Украіне.
21 чэрвеня 2017 года ў Львове Мітрапаліт мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў біскупскае пасвячэнне а. Эдуарду Каву, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архідыяцэзіі[1].