Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў
Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 27 жніўня 1934 г., сяло Шпакоўскае, Стаўрапольскі край, Расія) — савецкі і беларускі вучоны, сістэматэхнік. Доктар навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1977[1]), прэміі Міністэрства прамысловасці РБ у галіне навукі і тэхнікі (1999[2]).
Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1934 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | сістэмны інжынер |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 27 жніўня 1934 г. у сяле Шпакоўскае, Стаўрапольскага края, Расіі. У 1957 г. скончыў радыётэхнічны факультэт Таганрогскага радыётэхнічнага Інстытута[3]. З 1957 г. па пачатак 2000-х гг. працаваў у НВА «Агат», прайшоў шлях ад інжынера да начальніка навукова-тэхнічнага аддзела, неаднаразова прызначаўся галоўным канструктарам ствараемых сістэм спецыяльнага прызначэння. У 2001 г. быў галоўным спецыялістам УП НДІ Сродкаў аўтаматызацыі ДНВА «Агат»[4]. Асноўнай распрацоўкай Э. М. Вараб’ёва з’яўляецца праграміруемы тэхнічны кантролер аўтаматызіраваных сістэм кіравання, які ўжывалі як у абароннай прамысловасці, так і ў сістэмах кіравання вулічным рухам[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку каля 20 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў[4].
Публікацыі з удзелам Э. М. Вараб’ёваПравіць
- Капский Д. В., Воробьев Э. М., Врубель Ю. А. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Учебное пособие.
- ЭМ Воробьев, ДВ Капский, ЮИ Мосиенко. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Минск: ОАО ТРОНТПРИНТ. 2005
- Воробьев Э. М. АСУ дорожным движением (Монография) Мн.:УП НИИСА, 2005. — 88с
Зноскі
- ↑ Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва: Пастанова Савміна СССР № 06152 ад 3.11.1977, гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ а б Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва. Гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Энциклопедия ТРТУ. Список выпускников ТРТУ1956 — 2001, с.274
- ↑ а б Паводле: Воробьев Эдуард Міхайлович//Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001, т.1, Наука, образование. Под ред. И. В. Чекалова — Мн.: Энциклопедикс. 2001—220 с., с.34