Эдыл
Эдыл (лац.: aedilis ад лац.: aedes — храм) — чыноўнік у Старажытным Рыме, які кіраваў грамадскімі гульнямі, наглядам за будаўніцтвам і абсталяваннем храмаў.
Інстытут эдылаў з'явіўся ў 494 да н.э., спачатку — як ніжэйшы рымскі магістрат з плебеяў. Плебейскія эдылы выконвалі ролю памочнікаў трыбунаў. Пазней эдылы падзяляліся на плебейскіх і патрыцыянскіх, або курульных, а ў позні перыяд заняцце гэтай пасады ўжо практычна не рэгламентавалася паходжаннем.
Курульныя эдылы, якія ладзілі за свой кошт Мегалезійсікія і Рымскія гульні, насілі тогу з пурпурной аблямоўкай і мелі іншыя знакі адрознення, у прыватнасці, курульнае крэсла і маскі продкаў. Плебейскія эдылы ладзілі Плебейскія гульні і свята ў гонар Цэрэры і Флоры.
Аўгуст падзяліў абавязкі эдылаў паміж прэтарамі і прэфектамі Рыма. Пасля гэтага ў імперыі да III стагоддзя па-ранейшаму прызначалася па шэсць эдылаў, затым гэта пасада была скасавана.
Спасылкі
правіць- Jona Lendering:http://www.livius.org/ad-af/aedile/aedile.html Архівавана 13 студзеня 2014.