Эжэн Ларманс
Барон Эжэн Ларманс (фр. Eugène Laermans; 21 кастрычніка 1864, Маланбек-Сен-Жан, цяпер тэрыторыя Бруселя — 22 лютага 1940, Брусель) — бельгійскі мастак, ілюстратар і графік. Член Каралеўскай акадэміі навук, пісьма і прыгожых мастацтваў Бельгіі з 1922 года.
Эжэн Ларманс | |
---|---|
фр.: Eugène Laermans | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1940[1][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У адзінаццацігадовым узросце захварэў на менінгіт, з-за якога аглух і стаў амаль нямым, што прымусіла яго засяродзіцца на зроку, і прывяло да рашэння стаць мастаком.
З 1887 па 1889 год Ларманс вучыўся ў Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі, пад кіраўніцтвам Жана-Франсуа Партальса.
Знаходзіўся пад уплывам творчасці Фелісьена Ропса, цесна звязанага з мадэрнісцкім і сімвалісцкім рухамі. Акрамя таго, на мастака зрабілі вялікае ўражанне творы Бадлера, пасля чаго жывапісец стаў вызнаваць дэкадэнцтва. У 1890 годзе ён стварыў ілюстрацыі для кнігі вершаў Бадлера «Кветкі зла» («Fleurs du mal»).
Да 1893 года мастак усё часцей звяртаўся да асобных мастацкіх прыёмаў Брэйгеля Старэйшага. У 1894 годзе ён пачаў выстаўляцца на брусэльскіх Салонах. Праз два гады праілюстраваў раман Георгеса Еэхуда «Новы Карфаген» («La Nouvelle Carthage»), і натхнёны сюжэтам кнігі стварыў трыптых «Landverhuisers» («Эмігранты»), які сам лічыў свае лепшым творам.
У 1924 годзе зрок Ларманса пачаў пагаршацца. Раней каралева Лізавета прыцягнула да лячэння свайго бацькі, прынца Карла Тэадора, па адукацыі афтальмолага, які кіраваў клінікай у Мюнхене. На час зрок аднавіўся, але мастак быў вымушаны пакінуць жывапіс. У 1927 годзе, за яго заслугі кароль Альберт узвёў яго ў дваранства.
Неўзабаве пасля гэтага ён цалкам аслеп, жыў адасоблена і памёр у 1940 годзе. Быў пахаваны ў Маленбек-Сен-Жан.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Eugène-Jules-Joseph Laermans // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Hoozee R. Eugène Laermans [Laeremans] // Laermans [Laeremans], Eugène // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T048695
- ↑ Eugène Jules Joseph Laermans // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ RKDartists Праверана 1 чэрвеня 2020.