Эйнхард
Эйнхард ці Эгінгард (лац.: Einhardus aut Eginhardus, ням.: Einhard auch Eginhard; каля 770, Майнгау — 14 сакавіка 840, кляштар Зелігенштат) — франкскі навуковец, дзеяч «Каралінгскага Адраджэння», гісторык, абат кляштароў Фантэнель (818—823) і Зелігенштат. Пераемнік Алкуіна на пасадзе кіраўніка школы пры двары Карла Вялікага.
Эйнхард | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 774 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 840 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, біёграф, каталіцкі святар, Imperial Councillor |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нароўні са шматлікімі лістамі і рэлігійнымі трактатамі, аўтарам якіх з'яўляецца Эйнгард, да нас дайшла біяграфія Карла Вялікага Vita Karoli Magni. Гэта адзіная біяграфія імператара, напісаная пры яго жыцці. У стылі Эйнгард бярэ прыклад з антычных імператарскіх біяграфій Светонія. Характэрная таксама праца Эйнгарда Translatio et Miracula SS. Marcellini et Petri, у якой распавядаецца пра перанос мошчаў двух святых з Рыма ў Зелігенштат; першая кніга ўтрымлівае пераважна неверагодныя апавяданні пра разбойнікаў, а ў другой цэнтральнае месца займае апавяданне пра цудатворствы.
Каля аднаго з паркаў у г. Эшвайлер (Германія, зямля Рэйнланд-Пфальц) узвядзены помнік Эйнгарду. У Зелігенштаце можна ўбачыць базіліку з выявай Эйнгарда.
У памяць пра Эйнгарда і яго працах у 1999 годзе была заснавана спецыяльная прэмія, якой кожныя два гады ганаруюцца аўтары біяграфічных твораў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гревс И. М.,. Эйнгард // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- На нямецкай мове:
- Einhard, Vita Karoli Magni — Das Leben Karls des Großen. Stuttgart: Reclam, 1995.
- Schefers, Hermann (Hrsg.): Einhard. Studien zu Leben und Werk. Darmstadt, 1997.
Спасылкі
правіцьЭйнхард на Вікісховішчы |
- ЭЙНХАРД. Жыццё Карла Вялікага . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 18 мая 2011.
- The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition
- Эйнхард Архівавана 12 кастрычніка 2011.
На нямецкай мове:
- Hager, Maik: Einhard — Die Macht des Wissens. Biographie eines mittelalterlichen Geschichtsschreibers (TU Berlin WS 97/98, www.leistungsschein.de)