Фульдскае абацтва
Імперскае абацтва Святога Баніфацыя — адно з найбагацейшых абацтваў сярэдневяковай Германіі, якое з 774 па 1802 гг. мела статус імперскага. Заснавана на беразе ракі Фульда 12 сакавіка 744 года Стурміем — любімым вучнем «апостала Германіі» Баніфацыя, чый прах пахаваны ў абацтве. Вакол кляштара з часам вырас горад Фульда.
Княства-абацтва ў складзе Свяшчэннай рымскай імперыі | |||||
Імперскае абацтва Фульда | |||||
---|---|---|---|---|---|
Reichsabtei Fulda | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Фульда | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||||
Форма кіравання | Тэакратыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абацтва Фульда было заснавана ў 744 годзе святым Стурміем, вучнем святога Баніфацыя, стаўшы аўтаномнай адзінкай мясцовай царквы і адным з цэнтраў хрысціянскай місіі ў Германіі. У кляштары быў прыняты статут Святога Бенедыкта. Ужо пры жыцці Св. Баніфацыя абацтва ў Фульдзе абзавялося землям у Саксоніі і Цюрынгіі. З 751 года абат падпарадкоўваўся не мясцоваму біскупу, а непасрэдна Папе Рымскаму. Да мошчаў Св. Баніфацыя не вычэрпваўся паток пілігрымаў. Пры абаце Рабане Маўры ў 822—844 гг. у манастырскіх сценах пражывала больш за 600 манахаў. У пачатку 820-х гг. узведзена крыпта, дзе хавалі брацію (цяпер царква Св. Міхаіла ).
Пасля мучаніцкай смерці ад рук язычнікаў-фрызаў, мошчы Святога Баніфацыя былі перанесены ў Фульду. Новыя ахвяраванні дазволілі заснаваць падворак у Гамельне. Святы Лул, пераемнік Святога Баніфацыя на кафедры Майнца, спрабаваў падпарадкаваць абацтва сваёй юрысдыкцыі, але без поспеху. З гэтай прычыны ён заснаваў абацтва Герсфельд, на мяжы з Фульдай.
Паміж 790 і 819 гадамі абацтва было рэканструявана. Праект новага манастырскага храма меў у аснове мадэль будынка IV стагоддзя (цяпер знесенага), старажытнай базілікі Святога Пятра ў Рыме. Мошчы Святога Баніфацыя, празванага «апосталам Германіі», былі пахаваны ў крыпце. Царква была цалкам перабудавана ў эпоху барока. Невялікая капліца IX стагоддзя знаходзілася недалёка ад царквы. Пазней на гэтым месцы быў заснаваны жаночы кляштар.
Фульда ўвайшла ў гісторыю як адзін з цэнтраў каралінгскага адраджэння. Адгэтуль рассылаліся місіі па ўсёй Саксоніі. Кляштар славіўся сваім скрыпторыем і бібліятэкай, дзе захоўвалася не менш за 2000 рукапісаў. У наш час асноўная частка манастырскіх архіваў захоўваецца ў Марбургу.
У X стагоддзі настаяцель манастыра быў прызнаны главой усіх бенедыкцінцаў Германіі і Галіі. У XII стагоддзі абаты выконвалі функцыю імперскіх канцлераў, а ў 1220 г. Фрыдрых II замацаваў за імі прывілеі князёў імперыі. Аднак узмацненне майнцкіх архібіскупаў і Гесэнскага дому паступова зрабіла Фульду пешкай у барацьбе гэтых магутных феадалаў за панаванне ў Сярэднім Парэйнні.
У сярэдзіне XV стагоддзя кляштар страчвае рэшткі былога палітычнага значэння, а ў гады Сялянскай і Трыццацігадовай войнаў падвяргаецца неаднаразоваму разрабаванню. Пасля Рэфармацыі абацтва апынулася акружаным пратэстанцкімі землям. Саборная царква 1294—1312 гг. у XVII стагоддзі падверглася панаўленню, а ў XVIII стагоддзі была выбудавана нанова ў стылі сталага барока па праекце Ёгана Дынцэнгофера.
У 1752 годзе абацтва стала цэнтрам аднайменнай епархіі. У 1730—1757 гг. для абата-біскупа Адольфа фон Дальберга за 4 км ад Фульды была пабудавана барочная рэзідэнцыя — палац-замак Фазанеры. Сямейства Дальбергаў у асобе Карла Тэадора працягвала панаваць у Фульдзе і ў эпоху Напалеонаўскіх войнаў.
Пры секулярызацыі імперскіх уладанняў у 1801 г. біскупства Фульда і абацтва Корвей планавалася перадаць Вільгельму V Аранскаму, аднак у выніку Фульда ўвайшла ў склад каралеўства Вестфалія (1806) і вялікага герцагства Франкфурцкага (1810). Рашэннем Венскага кангрэса горад Фульда і іншыя ўладанні біскупа былі прыпісаны да тэрыторыі вялікага герцагства Гесэнскага.
Князі-абаты Фульды
правіць
|
|
Літаратура
правіць- Фульда, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фульдскае абацтва
- Артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі