Сялянская вайна ў Германіі

Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў (ням.: Deutscher Bauernkrieg) — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.

Сялянская вайна 1524-26 гг у Германіі
змова «Башмака»
змова «Башмака»
Дата лета 15241526
Месца Паўднёвая Германія
Вынік Паражэнне сялян.
Праціўнікі
сяляне Свяшчэнная Рымская імперыя, Швабскі саюз, каталіцкія князі.
Камандуючыя
Томас Мюнцэр Трухзес фон Вальдбург
Сілы бакоў
300 000
Страты
больш за 100 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Башмака»beru і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).

У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.

Ход вайны правіць

Сялянская вайна пачалася ў чэрвені 1524 з паўстання на поўдні Германіі (ландграфства Шцюлінгенberu). Пад уплывам прапаганды Т. Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар.

З пачатку 1525 яно ахапіла Верхнюю Швабіюberu і Франконію. У красавіку 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі.

Лідарамі паўстанцаў былі Т. Мюнцэр, Ф. Гаер, М. Гайсмайр і іншыя. У раёнах сялянскіх паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тысяч чалавек, яны авалодалі шэрагам замкаў.

Было распрацавана некалькі ўтапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», «12 артыкулаў»beru, «Гейльбронская праграма» і іншыя), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сацыяльнай справядлівасці.

Многія вёскі і цэлыя мясцовасці адмаўляліся ад выканання феадальных павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі.

Але разрозненасць асноўных цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сялянскай вайны сіламі Швабскага саюзаberu і іншых рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паўстанцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526).

Вынікі правіць

Паражэнне Сялянскай вайны не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вялікую сацыяльную актыўнасць сялянскага саслоўя.

Рэхам Сялянскай вайны была Мюнстэрская камуна (1534—1535).

Літаратура правіць