Томас Мюнцэр
Томас Мюнцэр (ням.: Thomas Müntzer, таксама Münzer, каля 1490 — 27 мая 1525) — радыкальны прапаведнік часоў Рэфармацыі, духоўны лідар сацыяльнага руху, які прапаведаваў усеагульную роўнасць на аснове евангельскіх ідэалаў і тэрор супраць традыцыйнай царквы і дваранства. З рухам Мюнцэра быў звязаны магутны выступ германскіх сялян супраць феадалаў (нямецкая сялянская вайна XVI стагоддзя).
Томас Мюнцэр | |
---|---|
ням.: Thomas Müntzer | |
| |
Род дзейнасці | святар, рэвалюцыянер, багаслоў, дзеяч Рэфармацыі, паэт-песеннік |
Дата нараджэння | каля 1489[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1525[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Christian mysticism[d] |
Жонка | Ottilie Müntzer[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Сайт | thomas-muentzer.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучэнне
правіцьНарадзіўся ў Гарцы ў 1490 г., вучыўся ў Вітэнбергу і стаў святаром. Як і Лютэр, Мюнцэр захапіўся містыкай, але, захоплены сацыяльна-рэлігійным хваляваннем ў народзе, прыйшоў да апакаліптычных уяўленняў і камуністычных ідэяй.
У 1520 годзе Мюнцэр, у якасці прапаведніка ў Цвікау (у Саксоніі), выступае як палымяны дэмагог, як самы яркі выразнік настрою, які ахапіў рамесныя пласты горада; грубая гаворка Мюнцэра, яго старазапаветныя алегорыі адпавядалі прастадушным уяўленням.
Адстаўлены магістратам, Мюнцэр едзе ў Прагу, каб чыніць «пагром папоў і малпаў». Затым Мюнцэр з’яўляецца ў Альштэце (Цюрынгія), збірае ранейшых сваіх прыхільнікаў і прапаведуе ўсталяванне на зямлі царства «святых»: «Ізраіль» (абраннікі) павінны вынішчыць бязбожных «ханаанітаў».
Натхнёныя Мюнцэрам энтузіясты руйнуюць іконы і паляць цэрквы, як «пячоры д’ябла». Мюнцэр развівае сацыяльны ідэал: усюды павінна ўсталявацца роўнасць і братэрства, кіраўнікі павінны зраўняцца з апошнім хрысціянінам. У сваіх пасланнях да ўладаў і гарадоў Мюнцэр заяўляе, што закліканы Богам да вынішчэння тыранаў, права мяча — у абшчын, а не ў князёў.
Ён падпісвае панфлеты наступным чынам: Мюнцэр з молатам, Мюнцэр з мячом Гедэона. Адзін з памфлетаў быў прысвечаны «яснавяльможнаму, высоканароджанаму ўладыку і ўсемагутнаму Госпаду Ісусу Хрысту». Лютэру і ўмеранай, чыста царкоўнай рэформе быў абвешчаны поўны разрыў. Лютэр называў Мюнцэра «альштэцкім сатаной», а Мюнцэр Лютэра — Вітэнберскім папам, архіпаганцам, лісліўцам князёў.
Зноскі
- ↑ Thomas Müntzer // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Thomas Müntzer // Muziekweb Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bensing M. Thomas Müntzer // Encyclopædia Britannica
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С.62.
Спасылкі
правіцьТомас Мюнцэр на Вікісховішчы |