Эйн Соф, Эн Соф (іўр.: אֵין סוֹף, «бясконцасць»; лац.: En Sof[1]; En-Sof[2]; En-sof[3]) — у кабале[4] абазначэнне Бога, якое адлюстроўвае яго містычнасць і неспазнавальнасць па-за сувяззю са светам. Іншыя імёны Бога выражаюць яго адносіны са створаным светам.

Эйн Соф

Тэрмін Эйн Соф з'яўляецца сярод іўдзеяў Праванса ў XIII стагоддзі, і яго аўтарства прыпісваецца Ісаку Сляпому. Некаторыя рысы Эйн Соф збліжаюць яго з Адзіным неаплатонікаў. Падобна да яго яно здольна эманаваць, выпускаючы з сябе сфіроты. Сімвал увасабляе «Эйн Соф», бязмежнасць Бога, які існаваў, як лічаць кабалісты, да стварэння свету — неспасціжнае нішто — і затым явіў сябе як Бог-Творца (Элахім). Эйн Соф сімвалізуе крыніцу святла Божага.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць