Эканамічны факультэт БрДТУ

Эканамічны факультэт БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 года (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага адносіліся да будаўнічага факультэта. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года дэканам факультэта з’яўляўся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Анатоль Пятровіч Радчук.

Эканамічны факультэт БрДТУ
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1995
Дэкан Вікторыя Васільеўна Зазерская
Адрас Брэст, вуліца Маскоўская, 267
ef.bstu.by

Склад факультэта правіць

У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры:

  • бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту
  • замежных моў
  • інфарматыкі і прыкладной матэматыкі
  • менеджменту
  • сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый
  • эканамічнай тэорыі і лагістыкі

Дэканы правіць

  • Анатоль Пятровіч Радчук (1995—?)
  • Вікторыя Васільеўна Зазерская

Спасылкі правіць