Эканамічны ўклад
Эканамічны ўклад або «грамадска-эканамічны ўклад» — тып гаспадаркі, заснаваны на пэўнай форме ўласнасці на сродкі вытворчасці і адпаведныя адносіны ў ходзе гэтай вытворчасці.
Адрозніваюць тры[крыніца?] глабальных эвалюцыйна-эканамічных уклады:
- Сельскагаспадарчы. Найстаражытнейшы тып гаспадаркі.
- Прамысловы. Датычны развіцця рамяства і механізавання.
- Постіндустрыяльны. Сфера паслуг і размеркавання.