Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве
Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве | |
---|---|
Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie | |
Арыгінальная назва | Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie |
Міжнародная назва | University of Economics and Human Sciences in Warsaw |
Заснаваны | 2001 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | vizja.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУтворана 8 мая 2001 года. У 2001—2018 гадах установа мела назву «Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Варшаве». Затым установа атрымала поўныя правы акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу, і з 30 верасня 2018 года перайменаваная ў Эканоміка-гуманітарную акадэмію ў Варшаве. Акадэмія ажыццяўляе навучанне ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Са студзеня 2010 года факультэт псіхалогіі мае паўнамоцтвы надаваць навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне псіхалогіі, а з 2018 года — у галіне юрыдычных навук. 1 кастрычніка 2019 года ў структуру акадэміі была ўключана Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій у Варшаве.
Напрамкі навучання
правіць- Адміністрацыя
- Фінансы і бухгалтарскі ўлік
- Інфарматыка
- Сацыяльная камунікацыя і PR
- Правазнаўства
- Права ў кіраванні прадпрыемствам
- Псіхалогія
- Эканамічная псіхалогія
- Псіхалогія ў кіраванні
- Сучасныя міжнародныя адносіны
- Кіраванне
- Кіраванне бяспекай у дзяржаве
- Кіраванне ў міжнароднай лагістыцы
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы