Экатып
Экаты́п, экалагічны тып, экалагічная раса — група асобін пэўнага віду жывёл або раслін, якой характэрна спадчынная прыстасаванасць да пэўных экалагічных фактараў. Прыкметы, вызначаючыя характар экатыпу, захоўваюцца пры перамяшчэнні арганізмаў у іншыя экалагічныя ўмовы.
Асновы тэорыі экатыпаў распрацаваў у 1920-х гг. шведскі вучоны-батанік І. Турэсан.
Адрозніваюць 3 групы экатыпаў паводле фактараў, іх фарміруючых:
- кліматыпы (геаграфічныя), узнікаючыя пад уздзеяннем кліматычных фактараў:
- эдафатыпы, узнікаючыя пад уздзеяннем глебава-грунтовых умоў;
- цэнатыпы, узнікаючыя ў розных фітацэнозах.
ЛітаратураПравіць
- Маўрышчаў В. В. Экатып // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 62—63. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- Экотип (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі