Экзэма (стар.-грэч.: ἔκζεμα — высыпанне на скуры, ад ἐκζέω — ускіпаю) — вострае ці хранічнае незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое мае алергічную прыроду, што характарызуецца разнастайным сыпам, пачуццём пякоты, свербам і схільнасцю да рэцыдываў.

Экзэма
МКХ-10 L20.20.-L30.30.
МКХ-9 692692
OMIM 603165
DiseasesDB 4113
MedlinePlus 000853
eMedicine Derm/38 Ped/2567Ped/2567
MeSH D004485
Экзэма

Тэрмін «экзэма» ўжывалі даўно (за два стагоддзі да нашай эры), але для абазначэння розных дэрматозаў, якія ўзнікаюць востра. Толькі ў першай палове XIX стагоддзя Уілен (1808), Бейтмен (1813) Рэйс (1823) і іншыя вучоныя вылучылі экзэму ў асобную назалагічную форму.

Прычыны экзэмы

правіць

Узнікненню экзэмы спрыяюць разнастайныя знешнія (механічныя, хімічныя, тэрмічныя і інш.) і ўнутраныя (захворванні печані, нырак, страўнікава-кішачнага тракта, эндакрыннай, нервовай сістэмы і інш.) фактары. Па этыялогіі (гэта значыць у залежнасці ад прычыны), лакалізацыі (размяшчэнні) і характару скурных праяў адрозніваюць некалькі формаў экзэмы.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць