Экспонат
«Экспонат» — песня гурта «Ленінград», якая выконваецца з 2015 года і выйшла сінглам у студзені 2016 года. Песня ўзначаліла расійскі чарт на iTunes[3][4].
«Экспонат» | |
---|---|
Сінгл выканаўцы «Ленінград» | |
Выпушчаны | 14 студзеня 2016 |
Фармат | Лічбавая дыстрыбуцыя |
Запісаны | 14 студзеня 2016 года [1] |
Жанр | Поп-рок |
Працягласць |
3:50 (студыйная версія)[1] 6:58 (відэа) |
Аўтар песні | Сяргей Шнураў |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Месцы ў чартах | |
Кліп «Экспонат»
|
Кліп правіць
13 студзеня 2016 года на YouTube быў апублікаваны кліп, які набраў за месяц каля 40 мільёнаў праглядаў. Галоўную ролю ў кліпе выканала маладая актрыса Юлія Тапальніцкая[5], вакал Алісы Вокс-Бурмістравай.
Кліп пачынаецца з таго, што галоўная гераіня (Юлія Тапальніцкая) размаўляе па Skype з мужчынам па імені Сяргей (Дзмітрый Лугоўкін[6]), расказваючы пра сваё жыццё і заняткі жывапісам. У адказ мужчына запрашае яе ў музей на выстаўку Вінцэнта ван Гога. На эмацыйным ўздыме яна пачынае рыхтавацца да спаткання і спрабуе падабраць удалы вобраз, перабіраючы мноства варыянтаў. У рэшце рэшт, гераіня звяртае ўвагу на выразку з часопіса з Вікторыяй Бекхэм[7] і спыняецца на строі з гэтай фатаграфіі. Разумеючы, што ў яе няма адпаведнага абутку, гераіня тэлефануе сваёй сяброўцы, выпрошваючы ў тае «лабутэны» — чаравікі з чырвонай падэшвай, яны згадваюцца ў прыпеве песні.
Далей гераіня пачынае займацца рознымі касметычнымі працэдурамі: прымае ванну, фарбуе чырвоным лакам падэшвы туфляў, наносіць макіяж, робіць манікюр. З першага разу ў яе не атрымліваецца нацягнуць вузкія джынсы, яна займаецца на велатрэнажоры, правакуе ў сябе рвоту, але ў рэшце рэшт ёй дапамагае ў гэтым маці (Галіна Сідарава[6]). У выніку гераіня цалкам апранаецца ў жаданы нарад. Але калі гучыць званок у дзверы, гераіня падае пры спробе зрабіць першы крок, паколькі свежы лак на яе туфлях прыляпляецца да падлогі. Яе наведвае бачанне іх вяселля з Сержуком, яна разумее, што ад удару пры падзенні з носу пайшла кроў. Выправіўшы гэта, яна паўзе да дзвярэй, ня ў стане падняцца на ногі. У рэшце рэшт ёй атрымоўваецца ўстаць у поўны рост і адчыніць уваходныя дзверы.
Зноскі
- ↑ а б Экспонат - Single . iTunes. Праверана 15 лютага 2016.
- ↑ Аляксей Мажаеў. «Ленинград» — «Экспонат» **** (Видео, 18+) . InterMedia (24 студзеня 2016). Праверана 27 студзеня 2016.
- ↑ а б Новый трек «Ленинграда» возглавил чарты российского iTunes . Лента.ру (25 января 2016). Праверана 15 лютага 2016.
- ↑ Даніла Бялоў. Новый трэк Шнурова «На лабутенах…» возглавил чарты российского iTunes . Metronews (25 студзеня 2016). Праверана 15 лютага 2016.
- ↑ Игорь Чер-ский. Звезда нового клипа «Ленинграда» — кто она? . Maxim. Праверана 15 лютага 2016.
- ↑ а б Елена Ливси, Элиза Веленгура, Илья Крушевский. Актеры «на лабутенах»: это чисто питерский взгляд на нашу жизнь . Комсомольская правда (5 февраля 2016). Праверана 23 лютага 2016.
- ↑ Вадим Елистратов. На лабутенах и в *********** [шикарных] штанах: как снимался клип «Ленинграда» о женской доле . TJournal (15 января 2016). Праверана 15 лютага 2016.