Эмануіл Рыгоравіч Іофэ
[[]]
Эмануіл Рыгоравіч Іофэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1939 (85 гадоў) ці 1939[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, сацыёлаг, палітолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2], сацыялогія[2], паліталогія[2], гістарыяграфія, гісторыя яўрэяў Беларусі[d] і Халакост у Беларусі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (красавік 1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Зіновій Юльевіч Капыскі |
Член у | |
Узнагароды |
Эмануіл Рыгоравіч (Гіршэвіч) Іофэ (нар. 20 сакавіка 1939, Беразіно) — беларускі гісторык, сацыёлаг і палітолаг. Доктар гістарычных навук (1993).
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў гістарычны факультэт БДУ (1961), завочную аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «Гісторыя СССР».
Навуковая дзейнасць
правіцьСфера навуковых інтарэсаў — гісторыя і гісторыяграфія Беларусі, гісторыя культуры, знакамітыя ўраджэнцы Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Беларусі.
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «В. И. Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (XV - первая половина XVII века) .»
У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины XVII – первой половины XIX века».
Унёс істотны ўклад у беларускую гістарыяграфію, даследаванне гісторыі яўрэяў Беларусі, вывучыў і апісаў шэраг малавядомых аспектаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама правёў аналіз жыцця і дзейнасці шэрагу кіраўнікоў БССР. Вядомы таксама як актыўны папулярызатар гістарычных ведаў, педагог і грамадскі дзеяч.
Адзін з вядучых спецыялістаў па гісторыі Халакоста ў Беларусі.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 жніўня 2024.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.