Эміль Раўш (ням.: Emil Rausch; 11 верасня 1883, Берлін, Германія — 14 снежня 1954, Берлін, Германія) — нямецкі плывец, двойчы чэмпіён і бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1904.

Эміль Раўш
ням.: Emil Rausch
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзіўся 11 верасня 1883(1883-09-11)
Памёр 14 снежня 1954(1954-12-14) (71 год)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Раўш удзельнічаў у трох дысцыплінах, у кожнай з якіх выйграў па медалі. Ён стаў чэмпіёнам у заплывах на 880 ярдаў і 1 мілю вольным стылем і бронзавым прызёрам у гонцы на 220 ярдаў вольным стылем.

Праз два гады Раўш удзельнічаў у неафіцыйных алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах, на якіх выйграў сярэбраны медаль у эстафеце 4×250 м вольным стылем. Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнае гэтую ўзнагароду афіцыйнай, як і Гульні.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.