Эна Раўд
Эна Раўд (эст.: Eno Raud, 15 лютага 1928, Тарту — 10 ліпеня 1996, Хаапсалу, Ляэнемаа) — эстонскі дзіцячы пісьменнік, аўтар тэтралогіі «Муфта, Паўбота і Махавая Барада» і цыкла апавяданняў пра Сіпсіку. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1978).
Эна Раўд | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Eno Sammalhabe |
Дата нараджэння | 15 лютага 1928[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1996[1] (68 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mart Raud[d] |
Маці | Lea Nurkse[d] |
Жонка | Aino Pervik[d] |
Дзеці | Rein Raud[d], Piret Raud[d] і Mihkel Raud[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік |
Гады творчасці | 1935 — цяп. час |
Мова твораў | эстонская мова |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Эна Раўд нарадзіўся 15 лютага 1928 года ў сям’і вядомага паэта Марта Раўда.
Скончыў універсітэт па спецыяльнасці «эстонская мова» ў 1952 годзе. З 1952 па 1956 год працаваў у Эстонскай нацыянальнай выдавецкай асацыяцыі, пасля чаго заняўся пісьменніцкай працай.
Свае першыя творы Эна апублікаваў яшчэ ў канцы 1930-х гадоў у дзіцячым часопісе Laste Rõõm пад псеўданімам Эна Самальхабэ (Eno Sammalhabe — «Эно — Махавая Барада»). Вядомасць атрымала яго казачная аповесць для старэйшых дашкольнікаў «Сіпсік» (Sipsik, 1962). Раўд таксама напісаў шэраг кніг для старэйшых школьнікаў, у прыватнасці аповесць «Агонь у прыцемненым горадзе» (Tuli pimendatud linnas, 1967) сюжэт якой разгортваецца летам у гады нямецкай акупацыі Эстоніі. Міжнародную вядомасць пісьменніку прынесла тэтралогія «Муфта, Паўбота і Махввая Барада» (Naksitrallid, 1972—1982) пра прыгоды наксітраляў. Таксама з-пад пяра пісьменніка выйшла некалькі сцэнарыяў да мультфільмаў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Eno Raud // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eno Raud // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.