Энліль
Энлі́ль (літар. «Уладар-вецер», акад.: Эліль) — бог, гаспадар вятроў, муж багіні Нінліль у шумера-акадскай міфалогіі.
Энліль | |
---|---|
| |
бог ветру | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Ан |
Маці | Нінкі |
Браты і сёстры | Энкі |
Жонка | Нінліль |
Дзеці | Нанна, Нергал, Ніназу, Энбілулу, Нінгірсу, Нінурта, Намтар |
У іншых культурах | Эліль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лічыцца адным з галоўных багоў шумера-акадскага пантэону, заступнікам шумерскага горада Ніпура. Сын вярхоўнага бога Ана, ён забірае ў бацькі першынство, радзіць Энкі і іншым багам, выступае то богам-заступнікам земляробаў, то неўтаймаванай стыхіяй. Адзін з яго эпітэтаў — Кур-галь «Вялікая Гара». Сімвалы — рагатая тыяра і лік 50.
У пазнейшы час тэрмін «энлільства» стаў сінонімам «першынство».
Сувязь з земляробствам
правіцьПаводле шумера-акадскай міфалогіі, Энліль - адзін са стваральнікаў зямлі. Ён разам з Энкі стварае малодшых багоў, адказных за жывёлагадоўлю і зерне. Ён вынаходзіць матыку.
Сувязь з замагільным светам
правіцьПаводле міфа аб Энліле і Нінліль, ён хітрасцю ці гвалтам авалодаў сваёй будучай жонкай, за што быў выгнаны ў замагільны свет. Цяжарная Нінліль рушыла ўслед за ім. Энліль змяняў свае вобразы і тройчы сукупляўся з жонкай пад выглядам вартаўніка брамы ў замагільны свет, чалавека падземнай ракі і перавозніка нябожчыкаў. Але ў выніку Нінліль выратавала мужа.
Энлюлю таксама прыпісвалі сукупленне з Эрэшкігаль, дзякуючы чаму нарадзіўся Намтар.
Сувязь са злом
правіцьУ шумерскіх міфах уселяк падкрэсліваецца, што Энліля раздражняе гоман чалавечага свету, таму часам ён спрычыняе людзям зло. Яму прыпісвалі віну ў шматлікіх эпідэміях, засаленні глебы, сусветным патопе, вынішчэнні горада Ўра і пераслед Гільгамеша і Энкіду за забойства Хумбабы.