Адкрыць галоўнае меню

Нерга́л (шумерскае імя; першапачаткова, магчыма, Эн-уру-гал, «Уладар вялізнага жылля», іўр.: נֵרְגַל, арам.: ܢܹܪܓܵܐܠ) — бог сонечнай спёкі і падземнага свету нябожчыкаў у шумера-акадскай міфалогіі, муж багіні Эрэшкігаль.

Нергал
Yazilikaya reliefs 27 29.JPG
Хецкая выява Нергала (Анатолія)
Бог падземнага свету
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Энліль
Маці Нінліль, Белет-ілі
Браты і сёстры Нінурта
Жонка Эрэшкігаль
У іншых культурах Лугальапіяк, Гугальана
Commons-logo.svg Нергал на Вікісховішчы

Шумера-акадская міфалогіяПравіць

Відавочна, у найстаражытнейшыя часы з'яўляўся лакальным богам шумерскага горада Куфы, яго заснавальнікам ці валадаром (адзін з першых тытулаў "валадар Куфы"). Пазней трапіў у агульнашумерскую міфалогію як бог сонечнай спёкі, разносчык эпідэмічных захворванняў, ваяўнічы знішчальнік варожых краін. Яму прыпісвалася некалькі шлюбаў з ваяўнічымі багінямі. Звычайна маляваўся ў вобразе чалавека-льва.

У акадскі перыяд Нергал ужо ўспрымаўся як бог падземнага свету, муж Эрэшкігаль. Захавалася некалькі варыянтаў міфа аб іх узаемнай барацьбе і каханні. Згодна адной версіі, Нергал перамог Эрэшкігаль у бітве, але пашкадаваў яе, ажаніўся і пачаў разам валадарыць светам нябожчыкаў. Згодна іншай версіі, ён прыйшоў у падземны свет, правёў 7 дзён у каханні з Эрэшкігаль, а потым падманам збёг ад яе. Угневанная Эрэшкігаль пагражала выпусціць нябожчыкаў. Спужаныя багі схілілі Нергала вярнуцца і стаць яе мужам.

Міфалогія краін Блізкага УсходуПравіць

Вобраз Нергала ўвайшоў у асірыйскую і вавілонскую міфалогію і астралогію, дзе ён адлюстроўваўся на цыліндрычных пячатках, яго імя надавалі Марсу. Ён узгадваецца ў Бібліі. Вядомая хецкая выява Нергала ў Антаоліі. Існуе магчымасць, што вобраз Нергала праз малаазіяцкую міфалогію быў запазычаны старажытнымі грэкамі і паўплываў на фарміраванне грэчаскага бога Арэса.

ШанаваннеПравіць

Галоўныя цэнтры шанавання Нергала знаходзіліся ў месапатамскіх гарадах Куфа і Апіяк.

Знешнія спасылкіПравіць