Э́нтані Майкл Па́ркер (англ.: Anthony Michael Parker; нар. 19 чэрвеня 1975, Нейпервіл, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама ў чэмпіянатах Італіі і Ізраіля.

Баскетбол
Энтані Паркер
англ.: Anthony Parker
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1975(1975-06-19) (48 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 198 см[2]
Вага 98 кг[2]
Пазіцыя атакавальны абаронца
Каледж Брэдлі
Драфт НБА 21-ы, 1997, Нью-Джэрсі Нетс
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1999 Злучаныя Штаты Амерыкі Філадэльфія-76
1999 Злучаныя Штаты Амерыкі Арланда Мэджык
2000 Злучаныя Штаты Амерыкі Куад-Сіці Тандэр
2000—2002 Ізраіль Макабі Тэль-Авіў
2002—2003 Італія Латаматыка Рым
2003—2006 Ізраіль Макабі Тэль-Авіў
2006—2009 Канада Таронта Рэптарс
2009—2012 Злучаныя Штаты Амерыкі Кліўленд Кавальерс
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце Брэдлі Паркер быў выбраны на драфце НБА 1997 года. Пасля таго як правёў некалькі сезонаў у НБА ён пераехаў у Еўропу, дзе пяць сезонаў гуляў у Ізраільскай суперлізе за клуб «Макабі Тэль-Авіў» і адзін сезон у італьянскай Серыі А за «Латаматыку». Выступаючы за «Макабі», ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Ізраіля, пяць разоў заваёўваў Кубак Ізраіля, а таксама выйграў тры Еўрапейскіх тытула (2 Еўраліга УЛЕБ і адзін Супраліга ФІБА) і два разы запар выбіраўся самым каштоўным іграком Еўралігі. У 2006 годзе Паркер вярнуўся ў НБА, дзе гуляў на пазіцыі атакавалага абаронцы клуба «Таронта Рэптарс». З прыходам Паркера ў каманду, «Рэптарс» упершыню ў сваёй гісторыі заваявалі тытул чэмпіёна дывізіёна, упершыню за апошнія пяць гадоў выйшлі ў плэй-оф і ўсталявалі рэкорд клуба па колькасці перамог у сезоне. Канец сваёй кар’еры ён правёў у «Кліўленд Кавальерс», і 27 чэрвеня 2012 года Энтані Паркер абвясціў пра завяршэнне ігравой кар’еры[3].

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. а б Basketball-Reference.com Праверана 5 лютага 2017.
  3. Mary Schmitt Boyer. Anthony Parker retires after 9 years in NBA, 6 in Israel: Cavaliers Insider (англ.)(недаступная спасылка). Cleveland.com (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.

Спасылкі правіць