Энтрэ-Рыас (правінцыя)
правінцыя Аргенціны
Энтрэ-Рыас (ісп.: Entre Ríos) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны.
Правінцыя Энтрэ-Рыас | |||||
---|---|---|---|---|---|
Entre Ríos | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр |
|
||||
Кіраўнік | Gustavo Bordet[d] | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Насельніцтва (2001) |
1 158 147 (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 14,7 чал./км² | ||||
Плошча | 78 781 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
57 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-3 | ||||
Код ISO 3166-2 | AR-ER | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Назва "Энтрэ-Рыас" перакладаецца на беларускую мову як «паміж рэкамі». Рака Парана ўтварае натуральную мяжу з правінцыямі Санта-Фэ і Буэнас-Айрэс на захадзе і паўднёвым захадзе, а рака Уругвай - з Уругваем на ўсходзе. На поўначы правінцыя мяжуе з правінцыяй Карыентэс.
Сталіца - Парана, размешчаная на рацэ Парана. На процілеглым беразе знаходзіцца горад Санта-Фэ.
Разам з правінцыямі Кордава і Санта-Фэ правінцыя уваходзіць у эканоміка-палітычнае аб'яднанне, вядомае як Цэнтральны рэгіён.