Эпоха заваявання радзімы на Дунаі

Эпоха заваявання радзімы на Дунаі — гістарычны перыяд Венгрыі, які ахоплівае другую палову IX стагоддзя, ажно да 896 года, калі старажытнавенгерская канфедэрацыя плямёнаў на чале з Арпадам і Курсанам перасяляецца з Паўночнага Прычарнамор’я ў Паннонію.

Эпоха заваявання радзімы на Дунаі

Гісторыя

правіць

Венгерскія плямёны паўкачэўнікаў-жывёлагадоўцаў, радзімай якіх сучасныя даследчыкі лічаць вобласці на ўсход ад Уралу, у I тысячагоддзі нашай эры перасяліліся, як мяркуецца, у басейн Камы, пасля ў прычарнаморскія і прыазоўскія стэпы, дзе доўгі час знаходзіліся пад уладай хазар. У 895896 гадах венгры перайшлі Карпаты і занялі землі ў басейне Сярэдняга Дуная (т. зв. «здабыццё радзімы»). Адбыўся пераход да аселага ладу жыцця, земляробства. У пачатку XI стагоддзя паўстала Венгерскае каралеўства, тады ж было прынятае каталіцтва[1].

Зноскі

  1. Bartha A. (1988): A magyar nép őstörténete. Akadémiai Kiadó, Budapest.