Эразм Заблоцкі герба Лада (1831 — 1884) — пад час паўстання 1863—1864 гадоў кіраўнік цывільны да чэрвеня 1863 г., а пасля камісар Гродзенскага ваяводства, ураднік гродзенскай будаўнічай камісіі, дзеяч канспірацыі.

Эразм Заблоцкі
Дата нараджэння 1831
Дата смерці 1884

Сын Казіміра Заблоцкага (1790—1824) і Ізабелы Яксы-Жэромскай (1790 — 16 снежня 1871).

У маі здзейсніў разам з Каліноўскім інспекцыйную паездку па Слонімшчыне. Пасля ад'езду Каліноўскага ў Вільню заняў пакінутае ім месца ваяводскага камісара. Увосень 1863 г. арыштаваны. Асуджаны на 15 год прымусовай працы[1].

Быў жанаты з 23 ліпеня 1849 года з Геленай Вата-Скрыдлеўскай герба Самсон (18281859). Меў з ёю сына Рафала Заблоцкага (1854—1911) і тры дачкі; Аўгусціну (1851—1903), Казіміру (1853—1943) і Гелену (1859—1929).

Зноскі