Лада (герб)
шляхецкі герб
«Ла́да» (польск.: Łada) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XV ст. Гербам карысталіся больш за 100 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Кладніцкія, Ліпскія, Наскоўскія.

Апісанне
правіцьУ чырвоным полі выява сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз; клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Існуюць варыянты герба з блакітным полем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лада (герб)
- Гербы беларускай шляхты Архівавана 20 жніўня 2022. Герб Лада, змены і карыстальнікі (бел.)
- Лада (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»