Эрвейн Мукам

камерунскі футбаліст

Эрвейн Мукам (фр.: Hervaine Moukam; нар. 24 мая 1994, Манжо, Камерун) — французскі футбаліст камерунскага паходжання, паўабаронца люксембургскага клуба «Румеланж».

Футбол
Эрвейн Мукам
Поўнае імя Эрвейн Фердын Мукам Мекантсо
Нарадзіўся 24 мая 1994(1994-05-24)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 166 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Люксембург Румеланж
Маладзёжныя клубы
2001—2007 Францыя Страсбур
2007—2012 Францыя Мец
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Францыя Мец B 59 (8)
2014—2016 Грэцыя Астэрас (Трыпаліс) 15 (0)
2016—2017 Грэцыя Алімпіякос (Волас)
2017—2018 Францыя Амневіль 13 (0)
2018 Беларусь Нёман (Гродна) 15 (3)
2018—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 42 (3)
2021 Казахстан Актабэ 25 (4)
2022 Кітай Цындаа Юс Айленд 16 (2)
2023 Францыя АПМ Мец
2023— Люксембург Румеланж
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Францыя Францыя (да 16) 6 (3)
2010 Францыя Францыя (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 кастрычніка 2018

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Камеруна, аднак у дзіцячым узросце разам з бацькамі пераехаў у Францыю. У 2001—2007 гадах займаўся футболам у акадэміі «Страсбура», а ў верасні 2007 года перабраўся ў школу «Меца». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў выступаць за другую каманду «Меца» ў чацвёртым дывізіёне Францыі, выступаў за яе на працягу двух гадоў, аднак за першую каманду так і не згуляў.

У 2014 годзе перабраўся ў Грэцыю, дзе спачатку выступаў за клуб Суперлігі «Астэрас», аднак не меў трывалага месца ў аснове. У сезоне 2016/17 гуляў за «Алімпіякос» з Воласа ў трэцім дывізіёне Грэцыі. У кастрычніку 2017 года вярнуўся ў Францыю, далучыўшыся да аматарскага клуба «Амневіль».

У пачатку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2018 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. У складзе БАТЭ з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выхадзіў на замену. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Актабэ»[6], дзе гуляў да канца сезона 2021. У красавіку 2022 года папоўніў склад кітайскага клуба «Цындаа Юс Айленд». У пачатку 2023 года далучыўся да аматарскай каманды «АПМ Мец», а ў жніўні 2023 года стаў іграком люксембургскага «Румеланжа».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2009—2010 гадах выступаў за юнацкую зборную Францыі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць