Ільва Эрыка Хольст (шведск.: Ylva Erika Holst: нар.8 красавіка 1979, Буа, камуна Варберг, Швецыя) — шведская хакеістка, якая гуляла на пазіцыі цэнтральнага нападаючага.

Эрыка Хольст
Пазіцыя абаронца
Рост 179 см
Вага 82 кг
Нарадзілася

8 красавіка 1979(1979-04-08) (45 гадоў)

Выступала за шведскія клубы: «Ведыгэ», «Мелархёйдэн / Брэдэнг», «Лімхамн» і «Сегельторп». Гулец нацыянальнай зборнай Швецыі, першая ў жаночым хакеі сыграла больш за 300 міжнародных матчаў. 10 гадоў выконвала абавязкі капітана нацыянальнай зборнай. Выступала на чатырох Алімпіядах, стаўшы сярэбраны прызёрам 2006 года і бронзавым прызёрам 2002 года. Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2005 і 2007). Чэмпіёнка Еўропы (1996). Шасціразовая чэмпіёнка Швецыі. У перыяд з 1999 па 2003 год гуляла за студэнцкую каманду «Мінесота-Дулут Бульдогз», тройчы выйграўшы чэмпіянат Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту (NCAA). Прызнана лепшай хакеісткай Швецыі 2006 года. Завяршыла гульнявую кар’еру пасля заканчэння сезона 2011/12. У сакавіку 2015 года першай з жанчын была ўключана ў Залу славы шведскага хакею.