Эстонскі тэатральна-музычны музей

Эстонскі тэатральна-музычны музей — нацыянальны музей, размешчаны ў старым горадзе Таліна, Эстонія. Музей быў заснаваны ў 1924 годзе.

Эстонскі тэатральна-музычны музей
Заснаваны 1924[1]
Заснавальнік Peeter Süda[d]
tmm.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Эстонскі тэатральна-музычны музей быў створаны ў 1924 годзе. Эстонскі кампазітар Пеэтэр Сюда сабраў велізарную калекцыю музычных інструментаў, нот, кніг і іншых артэфактаў. Мэтай стварэння музея было захаванне яго калекцый.

Калекцыя

правіць

Музей мае вялікую калекцыю музычных інструментаў і тэатральнага рэквізіту, зробленых мясцовымі майстрамі, а таксама створаных за межамі Эстоніі. Мае два асноўныя аддзелы — музычны і тэатральны. У музычным аддзеле ёсць музычныя інструменты, рукапісныя песні і ноты вядомых кампазітараў. Тэатральны аддзел дае агляд эстонскага тэатра. Ёсць калекцыі старых тэатральных фотаздымкаў, касцюмаў і дакументаў. Пры музеі ёсць асобная бібліятэка.

Зноскі