Эстэр Дзюфло
Эстэр Дзюфло (фр.: Esther Duflo; нар. 25 кастрычніка 1972[1], Парыж) — французскі эканаміст, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2019 года «за эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю».
Эстэр Дзюфло | |
---|---|
фр.: Esther Duflo | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Michel Duflo[d] |
Муж | Абхіджыт Банерджы |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта, даследчыца |
Навуковая сфера | эканоміка развіцця[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Абхіджыт Банерджы і Джошуа Дэвід Ангрыст |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (2005) стыпендыя Мак-Артура (2009) стыпендыя Слоўна[d] (2002) John von Neumann Award[d] (2013) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2013) Albert O. Hirschman Prize[d] (2014) ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (2010) прэмія Інфосіс[d] (2014) Erna Hamburger Prize[d] (2014) CNRS innovation medal[d] (2011) |
Сайт |
econ-www.mit.edu/… (англ.) economics.mit.edu/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (2016).
Біяграфія
правіцьБацька — прафесар матэматыкі Мішэль Дзюфло. Яе маці Віялен Дзюфло — урач-педыятр.
У старэйшых класах школы вывучала рускую мову. У жніўні 1991 года 18-гадовая Дзюфло разам са сваімі сябрамі была сярод пратэстоўцаў на вуліцах Масквы супраць ГКЧП. У 1993 годзе правяла 10 месяцаў у Маскве, выкладала французскую мову і працавала над магістарскай працай. Адначасова працавала навуковым асістэнтам французскага эканаміста, звязанага з Банкам Расіі, і амерыканскага эканамічнага дарадцы Джэфры Сакса. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Вышэйшай нармальнай школе ў галіне гісторыі і эканомікі з дысертацыяй па гісторыі першай пяцігодкі ў Савецкім Саюзе. У 1999 годзе атрымала ступень доктара ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
Муж — Абхіджыт Банерджы, узнагароджаны адначасова з Эстэр Дзюфло і Майклам Крэмерам Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015 года, у іх двое дзяцей 5 і 7 гадоў (у 2019 годзе). Пасля нараджэння першага дзіцяці Дзюфло прыняла амерыканскае грамадзянства.
Зноскі
- ↑ а б Esther Duflo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Renowned French economist to join Obama’s team // France24.com — 2013. Праверана 14 кастрычніка 2019.
- ↑ а б L'annuaire — Association des anciens élèves, élèves et amis de l'École normale supérieure.
- ↑ http://www.education.gouv.fr/cid124957/installation-du-conseil-scientifique-de-l-education-nationale.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20110912085806/http://www.econometricsociety.org/news1.asp?ref=87 Праверана 5 красавіка 2023.