Эфраім Бараш (1892, г. Ваўкавыск — 1943) — прадпрымальнік і сіянісцкі актывіст, старшыня юдэнрата (яўрэйскай рады) ў гета Беластока ў 1941—1943.

Эфраім Бараш
Род дзейнасці прадпрымальнік
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці кастрычнік 1943

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Атрымаў адукацыю ў Германіі, працаваў там у якасці інжынера. У маладым узросце далучыўся да сіянісцкага руху. Падчас Першай сусветнай вайны жыў са сваёй сям’ёй у Расіі. Пасля вайны вярнуўся ў родны Ваўкавыск. Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, прымаў актыўны ўдзел у яўрэйскіх арганізацыях, затым стаў кіраўніком мясцовай сіянісцкай арганізацыі.

У 1934 годзе пераехаў у Беласток. Абраны кіраўніком Беластоцкай яўрэйскай абшчыны. У пачатку 1930 гадах наведаў Палесціну ў мэтах падрыхтоўкі сям’і да эміграцыі.

У канцы чэрвеня 1941 года, калі нямецкія войскі занялі Беласток, кіраўніком юдэнрата ў гета Беластока, створанага 31 ліпеня 1941 года па распараджэнні нацыстаў, быў прызначаны рабін Гэдалья Разэнман, яго намеснікам — Бараш. Праз 2 месяцы старшынёй стаў Бараш.

Барашу было вядома аб масавых забойствах яўрэяў нацыстамі. Каб выратаваць яўрэяў ад знішчэння, арганізаваў жыццё ў гета і назіраў за працай на прадпрыемствах — у надзеі на тое, што людзі могуць выратавацца, калі будуць занятыя на работах, істотных для эканомікі Германіі.

У 1943 годзе Бараш разам з жонкай і іншымі членамі юдэнрата трапіў у канцэнтрацыйны лагер, дзе загінуў у кастрычніку[1].

Зноскі