Эштан Ітан (англ.: Ashton Eaton; 21 студзеня 1988 г., Бенд, штат Арэгон) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў мнагабор’і. Дзеючы ўладальнік сусветных рэкордаў у сямібор’і і дзесяцібор’і. Срэбны прызёр чэмпіянату свету 2011 года ў дзесяцібор’і. На чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012 выйграў залаты медаль у сямібор’і, усталяваўшы пры гэтым новы сусветны рэкорд 6645 ачкоў. 23 чэрвеня 2012 года на алімпійскім адборы ў Юджыне, Арэгон, трыумфальна ўстанавіў новы сусветны рэкорд у дзесяцібор’і — 9039 ачкоў.

Лёгкая атлетыка
Эштан Ітан
англ.: Ashton James Eaton
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Ashton Eaton
Спецыялізацыя дзесяцібор'е[d]
Клуб Oregon Track Club
Нарадзіўся 21 студзеня 1988(1988-01-21)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Альма-матар
Гады кар’еры 20062017
Трэнеры Harry Marra
Рост 1,85 м
Вага 84 кг
IAAF 14237014
Асабістыя рэкорды
Сямібор’е 6645 ачкоў WR
Дзесяцібор’е 9039 ачкоў WR (2012)
Апошняе абнаўленне: 24 чэрвеня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Ashton Eaton // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ashton Eaton // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. http://www.uoalumni.com/s/1540/uoaa/blank_archive.aspx?sid=1540&gid=3&pgid=1148

Спасылкі правіць