Эягаміль
Эягаміль — цар Краіны Мора (каля 14?? — 1460 да н.э.).
Вёў вайну супраць касітаў і Элама. Каля 1460, у той час як Эягаміль, відавочна, адправіўся ваяваць з эламітамі, брат касіцкага цара Вавілона Каштыліяша II Улам-Бурыяш, скарыстаўшыся адсутнасцю цара Прымор’я, напаў на Поўдзень, захапіў яго ў палон і пакараў смерцю, а сам стаў царом Краіны Мора. З-за гэтага Вавілонія фактычна была падзелена паміж двума касіцкімі царамі.
Зноскі
Літаратура Правіць
- История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 1. Месопотамия / Под редакцией И. М. Дьяконова. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1983. — 534 с. — 25 050 экз. (руск.)
- Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 1. (руск.)