Краіна Мора
Краіна Мора, або Прымор'е (URU. KUki) — даслоўны пераклад акадскай назвы багністай вобласці, якая прылягала да верхняй часткі Персідскага заліва і рэк, што ўпадаюць у яго.
Царскія спісы згадваюць дзесяць ці адзінаццаць цароў дынастыі Краіны Мора, якія носяць або акадскія, або вельмі штучныя шумерскія імёны, і называюць сябе ў нешматлікіх надпісах «царамі Прыморскай краіны»; відаць, яны былі сучаснікамі ранніх касіцкіх кіраўнікоў на поўначы.
Хоць мы нічога не ведаем пра працягласць існавання гэтага палітычнай утварэння, аднак маецца дастаткова вавілонскіх крыніц канца II і першай паловы I тысячагоддзя да н.э., каб сцвярджаць, што у той час Прымор'ем называлі паўднёвую правінцыю Вавілонскага царства і яна працягвала існаваць, актыўна ўдзельнічаючы ў барацьбе супраць асірыйскага панавання.
Заваявана Вавілонам.
Цары Краіны МораПравіць
- Ілімалу каля 1722 да н.э.
- Ітыілі каля 1700 да н.э.
- Даміік-ілішу —
- Ішкібаль да каля 1650 да н.э.
- Шуішы —
- Гулькішар каля 1594 да н.э.
- Пешгальдарамаш да каля 1550 да н.э.
- Адаракалама —
- Экурдуана каля 1500 да н.э.
- Маламкуркура —
- Эягаміль да каля 1450 да н.э.
ЛітаратураПравіць
- J.A. Brinkman: Meerland In: Dietz-Otto Edzard: Reallexikon der Assyriologie und vorderasiatischen Archäologie, Bd. 8. de Gruyter, Berlin 1999, ISBN 3-1101-4809-9, S. 6-10.