Юзафполле — парк у горадзе Талачыне Віцебскай вобласці, прыдназначын для адпачынку гараджан і гасцей, правядзення святаў і іншых масавых мерапрыемстваў. У канцы ХІХ стагоддзю у паўднёва-заходняй частцы Талачына быў створаны сядзібны комплекс «Юзафполле», ад якога захаваліся значныя пасадкі пейзажнага парку, невялікая сажалка, гаспадарчая пабудова (маслабойня) з чырвонай цэглы.

Юзафполле
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
54°23′47″ пн. ш. 29°42′52″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
Юзафполле (парк) (Беларусь)
Юзафполле
Юзафполле
Юзафполле (парк) (Віцебская вобласць)
Юзафполле
Юзафполле
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Апісанне правіць

Парк з’яўляецца адзіным са старэйшых у Беларусі, размясціўся на паўднёвай ўскраіне Талачына, дзе рака Друць робіць плаўны выгін, падковай агінаючы заходнюю частку парку. Тэраса адрозніваецца і рознабаковасцю форм рэльефу. Яго своеасаблівасць і вызначыла асаблівасць пабудовы сядзібы. Яе парадная частка нясе рысы класічнай планіроўкі. Яна размешчана на ўзвышэнні, на асі выгіну Друці, чым забяспечваецца бачнасць маляўнічых перспектыў: паварот ракі, рэчышча, поймы з прыгожымі вятроўнікавымі асацыяцыямі, зарэчныя далі.

У аснову кампазіцыі парку, які параўнальна добра захаваўся ў колішніх межах, пакладзены прынцып чаргавання дрэвавых груп, невялікіх масіваў з палянкамі. У складзе парку выдзяляюцца дзве часткі. Паўночна-ўсходняя (да выгіну ракі) прадстаўлена лагчынападобным паніжэннем, якое плаўна спускаецца да рэчышча ракі, у цэнтры яго паляна. Яна мае зрэзаны контур, маляўнічыя ўзлескі. У яе афармленні выкарыстоўваюцца клумбы і букетныя пасадкі. Захавалася дзве клумбы. Дыяметр першай — 11 м, яна няправільнай формы, ліпы — у два кругі; дыяметр другой — 9 м, захавалася 14 ліп.

Паўночны кут парку засаджаны ліпамі, адзінкавымі клёнамі, сасной, бярозай, ёлкай.

Другая, паўднёвая частка парка, выцягнута ўздоўж крутога берага Друці і забалочанага паніжэння. Кампазіцыйным цэнтрам гэтай часткі з’яўляецца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, дзе ў 1960 годзе устаноўлены помнік.

Па грэбні тэрасы праходзіць прагулачная дарожка. Па схіле, нібы вартавыя, узвышаюцца векавыя сосны. У цэлым, хаця парк увайшоў у межы горада, ён прасторава адасоблены ад яго, надзелены прыемнай адметнасцю цішыні, ізаляванасці, адзіноты і разам з тым звязаны з акаляючымі краявідамі.

З пабудоў сядзібы захавалася збудаванне маслабойні з чырвонай цэглы, у цяперашні час дабудаванае і прыстасаванае для патрэб прадпрыемства «Мара»[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Адметныя мясціны, душэўныя людзі // Наша Талачыншчына. — 2009. — 19 верас. — С. 3.
  • Парк Юзефполье // Толочинский район : [фотоальбом]. — Новополоцк : Молодечкин О. В., 2015. — С. 4.
  • Шнэйдар, А. Старадаўнія паркі раёна / А. Шнэйдар // Сцяг Ільіча (Талачын). — 2000. — 2 жн. — С. 2 ; 5 жн. — С. 2.
  • Юзефполье // Синеокая Толочинщина : История. Экономика. Культура. Памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 49.