Юзаф (Восіп, Іосіф) Пашкоўскі (19 сакавіка 1787, в. Стокі, цяпер Свіслацкі раён — 4 кастрычніка 1858) — пісьменнік і педагог.

Юзаф Пашкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 сакавіка 1787(1787-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1858(1858-10-04)[1] (71 год)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці салдат, пісьменнік, педагог
Узнагароды
Virtuti Militari кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari залаты крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Барунскай базыліянскай школе, затым у Гродзенскай дамініканскай школе, скончыў Свіслацкую гімназію. У 1810 годзе выехаў у Варшаву і паступіў на вайсковую службу. На баку французаў удзельнічаў у вайне 1812 года. У 1820 годзе выкладаў артылерыю ў Калішскім кадэцкім корпусе. У 1822—1830 гадах выкладаў у артылерыйская-інжынернай школе ў Варшаве. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. У 1833 годзе атрымаў дазвол на прыватную педагагічную дзейнасць. У 1837—1842 гадах быў інспектарам педагагічных курсаў у Варшаве. Пазней даваў прыватныя ўрокі.

Выдаў кнігу «Практычная навука кананіра…» (Варшава, 1830), гісторыка-мемуарную працу «Вайна ў Польшчы ў 1831 годзе, апісаная польскім афіцэрам у 1832 годзе» (Львоў, 1861; 2-е выд. 1867). Таксама аўтар літаратурных партрэтаў польскіх ваенных дзеячаў, апавяданняў, вершаваных гутарак пра ўспаміны дзяцінства і перажытае на вайне.

Зноскі

  1. а б Józef Paszkowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

правіць
  • Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. — ISBN 985-417-199-Х