Юзаф Ройтэн

архітэктар

Юзаф Ройтэн (Райсцін) — архітэктар Стэфана Баторыя, кіраўнік прац па перабудове гродзенскага Старога замка ў стылі нямецкага маньерызму.

Юзаф Ройтэн
Род дзейнасці архітэктар
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Гродзенскі каралеўскі замак. Фрагмент гравюры Т.Макоўскага (1600).
Гродзенскі парафіяльны касцёл. Рэканструкцыя стану на канец XVI ст.

У 1589 годзе ў лаўнічых кнігах Львова Ройтэн згадваецца як «Яго Каралеўскай Вялікасці будаўнічы і архітэктар замка гарадзенскага» («Sacrae Regiae Maiestatis Murator et Architectus in Arce Grodnensis»). Вядома, што Ройтэн пэўны час жыў у Гродне і нават валодаў зямельным надзелам у Сухім сяле (цяпер у раёне былой Гарадніцы). Таксама Ройтэн браў удзел у будаўніцтве гродзенскага парафіяльнага касцёла, Фары Вітаўта, які Стэфан Баторый першапачаткова планаваў перадаць езуітам. У актах Літоўскай метрыкі за 1592 год ён так і згадваецца — «будаўнічы касцёла гродзенскага». Польская даследчыца сакральнай архітэктуры Марыя Каламайска-Саед[pl] лічыць, што Ройтэн можа быць выхадцам з Аўстрыі, бо ў ваколіцах Лінца ёсць вёска Ройтэн[de].

Бібліяграфія правіць

  • W. Łoziński, Sztuka Lwowska XVI i XVII w., Lwów, 1901, s. 96
  • Jarosław Wojciechowski, Stary zamek w Grodnie, II // Biuletyn Historii Sztuki i Kultury Nr. 3. – Warszawa: Zakład Architektury Polskiej i Historii Sztuki Politechniki Warszawskiej, 1938
  • Józef Jodkowski, Grodno, Wilno, 1923, s. 82
  • M. Kałamajska-Saeed, Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, Część IV, Tom 4, s. 32

Спасылкі правіць