Ю́лія Віта́льеўна Пятрэ́нка (творчы псеўданім Юльяна Пятрэнка) (нар. 13 снежня 1981, в. Жгунь Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) — пісьменнік, сурдапедагог.

Юльяна Пятрэнка
Род дзейнасці пісьменнік, сурдапедагог
Дата нараджэння 13 снежня 1981
Месца нараджэння в. Жгунь Добрушскага раёна Гомельскай вобласці
Узнагароды і прэміі

Гран-пры Першага абласного форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, літаратурная прэмія імя К.Тураўскага (намінацыя “Адкрыццё году”)

ТворчасцьПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, г. Мінск. Працавала ў школе для дзетак з парушэннямі слыху, у садку, у цэнтральнай бібліятэцы г. Гомеля. Зараз працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, займаецца сакратарскімі паслугамі і паслугамі па перакладу.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» і інш. Уладальнік Гран-пры Першага абласного форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па выніках конкурсу Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдадзена першая кніга прозы Юліі Пятрэнка «Авяльга». У 2017 годзе выйшаў празаічны зборнік апавяданняў «На досвітку», які быў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага. Расла на чарадзейных бабуліных казках, что зрабіла значны адбітах на творчасці аўтаркі. Творчасць Юліі Пятрэтка працята цёплом, казкай і любоў да роднага краю.

ЛітаратураПравіць

  • Літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” №4 (83) /ліпень-жнівень/ 2016, стр.126
  • Часопіс «Маладосць» №32, «Юліяніны байкі»
  • На досвітку: апавяданні/Юлія Пятрэнка. – Мазыр Калор, 2017 – 188 с.

СпасылкіПравіць