Юн Асон (кар.: 윤아선; нар. 18 лютага 2007, Ансан  (руск.)) — паўднёвакарэйская фігурыстка, якая выступае ў адзіночным катанні. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Паўднёвай Карэі  (руск.) (2021).

Юн Асон
кар.: 윤아선
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзілася 18 лютага 2007(2007-02-18)[1] (17 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Chi Hyun-jung[d][1] і Kim Jin-seo[d][1]
Рост 163 см[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачала займацца фігурным катаннем у 2015 годзе. Паводле інфармацыі Міжнароднага саюза канькабежцаў, падчас спартыўнай кар’еры пражывала ў горадзе Нам’янджу  (руск.). Трэніравалася ў Сеуле пад кіраўніцтвам Пак Піна і Чхве Хёнгён. Над пастаноўкай праграм і харэаграфіяй працавала з Сін Еджы.

У спаборніцкім сезоне 2020/21 стала сярэбраным прызёрам дарослага чэмпіянату Паўднёвай Карэі  (руск.)[2]. Дзякуючы такому нечаканаму выніку, на думку агенцтва Ёнхап, Юн заваявала пуцёўку на дарослы чэмпіянат свету, але ў сілу юнага ўзросту не магла ўдзельнічаць у турніры[3].

На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2022 года  (руск.) Юн заняла чацвёртае месца, прадэманстраваўшы два чыстыя пракаты. Яна паспяхова выканала ўсе заяўленыя скачкі і дарожкі крокаў, выканала некалькі кручэнняў максімальнага чацвёртага ўзроўню[4][5].

Вынікі правіць

Спаборніцтвы 19/20 20/21 21/22 22/23
Міжнародныя
Гран-пры ЗША TBA
Міжнародныя сярод юніёраў
Чэмпіянат свету 4
Гран-пры Францыі 5
Гран-пры Францыі (2) 5
Нацыянальныя
Чэмпіянат Паўднёвай Карэі 8 2 6

Зноскі

  1. а б в г д http://www.isuresults.com/bios/isufs00111161.htm
  2. 최수현. 실수해도 1등… 차준환, 피겨 종합선수권 5連覇 (кар.). Чосон ильбо (27 лютага 2021).
  3. 김경윤. 피겨 유망주 윤아선, ISU 주니어그랑프리 1차 대회 출격 (кар.). Йонхап (13 жніўня 2021).
  4. Paula Slater. USA’s Isabeau Levito leads Women at Junior Worlds (англ.). Golden Skate (16 красавіка 2022).
  5. Paula Slater. USA’s Isabeau Levito skates to gold in Tallinn (англ.). Golden Skate (17 красавіка 2022).

Спасылкі правіць