Юрый Сяргеевіч Цюкалаў

Юрый Сяргеевіч Цюкалаў (руск.: Ю́рий Серге́евич Тюка́лов; 4 ліпеня 1930, Ленінград -19 лютага 2018, Санкт-Пецярбург) — двухразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту (1952) і заслужаны трэнер па акадэмічным веславанні, мастак, архітэктар. Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2002).

Юрый Сяргеевіч Цюкалаў
руск.: Юрий Сергеевич Тюкалов
Пол мужчынскі пол[4]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 4 ліпеня 1930(1930-07-04)[1][2][…]
Памёр 19 лютага 2018(2018-02-19)[3] (87 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 181 см[5]
Вага 77 кг[5]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 ліпеня 1930 года ў Ленінградзе.

Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай.

Памёр 19 лютага 2018 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. У 2019 годзе на магіле адкрыта надмагілле.

Спартыўныя дасягненні правіць

Выхаванец заслужаных трэнераў СССР В. А. Саўрымовіч і М. І Саўрымовіча. Шматразовы чэмпіён СССР (1948—1962) у складзе спортклуба «Чырвоны Сцяг», чэмпіён Еўропы (1954, 1956—1959 і 1961).

Поспех Юрыя Цюкалава ў гонках адзіночак стаў адной з сенсацый Алімпійскіх гульняў 1952 года ў Хельсінкі. Адначасова з залатым медалём чэмпіёна яму ўручылі і вышэйшую ўзнагароду вяслярнага клуба Фінляндыі.

Зноскі