Юрый Уладзіміравіч Чонка

украінскі футбаліст

Юрый Чонка (нар. 31 мая 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Юрый Чонка
Поўнае імя Юрый Уладзіміравіч Чонка
Нарадзіўся 31 мая 1991(1991-05-31)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2006—2007 Украіна СДЮСШАР (Ужгарад)
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Украіна Берагвідэйк (Берагавэ) 10 (0)
2011—2013 Украіна Металіст (Харкаў) 0 (0)
2013   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 31 (0)
2014 Украіна Вэлыка Капаня
2014 Украіна Сэўлюш (Вынаградзіў)
2015 Венгрыя Балмазуйвараш 7 (0)
2015—2019 Украіна Сэўлюш (Вынаградзіў)
2020—2021 Украіна Ужгарад 25 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ва Ужгарадзе, у 2010 годзе гуляў за аматарскі клуб «Берагвідэйк» на Закарпаччыне. У 2011 годзе трапіў у харкаўскі «Металіст», дзе гуляў за моладзевую каманду.

У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[2]. У наваполацкім клубе спачатку выступаў у стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, потым звычайна стаў выхадзіць на замену. Стаў лепшым асістэнтам клуба ў сезоне (6 галявых перадач). У снежні 2013 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Металіст»[3].

У 2014 годзе выступаў за аматарскія каманды ў першынстве Закарпацкай вобласці. У лютым 2015 года перабраўся ў венгерскі клуб «Балмазуйвараш», дзе гуляў да лета. Пазней вярнуўся ў клуб «Сэўлюш», у складзе якога ў канцы 2015 года быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Закарпацкай вобласці[4].

У лютым 2020 года далучыўся да «Ужгарада» ў Другой лізе Украіны, дапамог клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Першую лігу. Пакінуў каманду ў жніўні 2021 года.

Зноскі