Юры Арак (эст.: Jüri Arrak; 24 кастрычніка 1936, Талін — 16 кастрычніка 2022, Талін) — эстонскі жывапісец, графік, мастак па метале, заснавальнік эстонскага авангардызму.

Юры Арак
эст.: Jüri Arrak
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1936(1936-10-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2022(2022-10-16)[2] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Arno Arrak[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Вучоба
Член у
Узнагароды
Сайт jyriarrak.com (эст.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Юры Аррак нарадзіўся 26 кастрычніка 1936 года ў Таліне ў сям’і служачых.

У 1955 годзе скончыў Талінскі горны тэхнікум (карціна «Лава», 1966), працаваў у Ленінградзе таксістам (твор «Таксі», 1966).

У 1966 годзе скончыў Эстонскі дзяржаўны мастацкі інстытут па спецыяльнасці «мастак па метале» і з 1968 па 1969 год працаваў на кінастудыі «Талінфільм» мастаком па метале, мастаком-пастаноўшчыкам у фільмах «Гладыятар» (1969), «Сыйсці на бераг» (1972).

З 1969 года Аррак быў членам Саюза мастакоў Эстонскай ССР, з 1972 па 1973 год — старшынёй секцыі графікі Эстонскага саюза мастакоў, а з 1982 па 1987 год — старшынёй секцыі жывапісу. У 1988 годзе Юры Араку было прысвоена званне народнага мастака Эстоніі.

З 1996 па 1997 год Арак працаваў запрошаным прафесарам Тартускага ўніверсітэта. З 2003 года з’яўляўся членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.

Як акцёр зняўся ў некалькіх фільмах «Талінфільма», у прыватнасці, выканаў ролю мастака Антса Лайкмаа ў фільме «Каляды ў Вігала» (1980). Спрабаваў сябе ў літаратурнай творчасці, напісаўшы дзіцячую кнігу «Майв».

Памёр 16 кастрычніка 2022 года.

Зноскі