Юсуф Набі (турэцк.: Yusuf Nâbi; 1642, Урфа - 10 красавіка 1712, Стамбул) - турэцкі паэт і пісьменнік.

Нарадзіўся ў беднай сям'і. Да 1666 года пражываў у правінцыі Шанліўрфа, затым пераехаў у Стамбул, дзе з 1685 года займаўся дзяржаўнай службай. Удзельнічаў у ваенных паходах. Пазней каля 25 гадоў пражываў у г. Алепа (сучасная Сірыя). Тут стварыў вялікую частку сваіх твораў. Калі Балтаджы Мехмед-паша стаў вялікім візірам Асманскай імперыі вярнуўся ў Стамбул, дзе і памёр у 1712 годзе.