Ягор’еўскі раён (Алтайскі край)

муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі

Яго́р’еўскі раён (руск.: Его́рьевский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.

Ягор’еўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 18 студзеня 1935
Насельніцтва
  • 13 070 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 2 500 км²
Ягор’еўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Новаягор’еўскае, размешчанае за 40 км ад Рубцоўска.

Геаграфія правіць

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы края. Рэльеф — раўнінны. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −12,5 °C, ліпеня +18,6 °C. Атмасферных ападкаў — 362 мм.

На тэрыторыі раёна размешчаны 25 азёр (частка з іх салёныя): Урлапава, Астраўное, Вавілон, Крывое, Горкае, Горкае-Перашэечнае і іншыя. Глебы каштанавыя, светла-каштанавыя, уздоўж хваёвага бору — пясчаныя. Па тэрыторыі раёна праходзіць істужачны бор. Растуць хвоя, бяроза, асіна, таполя, вярба, глог, каліна, шыпшыннік.

Звяры — лось, казуля, заяц, тхор, тушканчык, ліса, воўк, рысь, барсук, вавёрка, андатра, калонак. Птушкі — качка, гусь, глушэц, цецярук, чайка, пугач, белая сава, удод, чапля. У вадаёмах водзяцца карась, лін, акунь.

Заўвагі правіць