Ягор Цімафеевіч Сакалоў

Ягор Цімафеевіч Сакалоў (1750 — 1824) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Ягор Цімафеевіч Сакалоў
Дата нараджэння 3 (14) лістапада 1750
Месца нараджэння
Дата смерці 1824
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 (14) лістапада 1750 года ў Пецяргофе.

Вучань, памочнік і пераемнік архітэктара Ю. М. Фельтэна, лічыўся вопытным будаўніком-практыкам.

У 1776—1786 гадах кіраваў будаўніцтвам галоўнага корпуса Акадэміі мастацтваў, у 1786—1789 гадах прымаў удзел у будаўніцтве палаца ў Пеле (не захаваўся).

У 1790-х гадах перабудоўваў Анічкаў палац, Мармуровы палац, палац у Ропшы.

У 1797—1800 гадах — у збудаванні Міхайлаўскага замка, у 1803 годзе перабудоўваў будынак Галоўнага паштамта.

З самастойных пабудоў найбольш значная — корпус Імператарскай Публічнай бібліятэк  (руск.)і (1795—1801).

У 1810-я гады Сакалоў ажыццявіў адны з першых архітэктурных доследаў прамысловага будаўніцтва ў Расіі: будаваў Палатняную мануфактуру ў Чырвоным Сяле і праектаваў Папяровую фабрыку пры Гранільным млыне  (руск.) ў Пецяргофе.[1]

Кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4-й ступені. У 1782 годзе атрымаў чын тытулярнага саветніка, у 1786 годзе — калежскага асэсара, у 1798 годзе — калежскага саветніка, а ў 1804 годзе — стацкага саветніка.

Памёр 18 (30) мая 1824 года[2] у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Волкаўскіх праваслаўных могілках  (руск.).

Зноскі

  1. Архитектурный сайт Санкт-Петербурга Citywalls.RU: Фабричная (Петергоф) ул., 1. Петергофская гранильная фабрика. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 13 мая 2012.
  2. У «Русском биографическом словаре А. А. Половцова» — у 1821 годзе.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1