Ядвіга Анжуйская

(Пасля перасылкі з Ядзвіга)

Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (13841399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)

Ядвіга
польск.: Jadwiga Andegaweńska
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Сцяг Каралева Польшчы
16 кастрычніка 1384 — 18 лютага 1399
Каранацыя 15 лістапада 1384
Сумесна з Ягайла (2/18 лютага 1386 — 18 лютага 1399)
Папярэднік Людовік I Вялікі
Пераемнік Ягайла
Нараджэнне не раней за 3 кастрычніка 1373 і не пазней за 18 лютага 1374
Смерць 17 ліпеня 1399
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Людовік Венгерскі[1]
Маці Лізавета Баснійская
Муж Ягайла[2][1][…]
Дзеці Эльжбета Баніфацыя Польская[d]
Веравызнанне каталіцызм
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

 
Герб

Дачка караля венгерскага і польскага Людовіка Венгерскага і Лізаветы Босніяцкай. На каралеўскі сталец абрана пасля смерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.

У 1397 фудавала ў Пражскім універсітэце асобны калегіум для судэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»[3]). У тэстаменце запісала ўласныя сродкі на аднаўленне Кракаўскай акадэміі.

У 1399 годзе каралева польская Ядвіга памерла падчас родаў, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў[4].

Ушанаванне памяці правіць

Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як святая. Урэшце культ быў зацверджаны: Ядвіга была беатыфікавана Каталіцкім Касцёлам ў 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.

Зноскі

  1. а б В. Новодворский Ядвига // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 490–491.
  2. В. Новодворский Ягайло // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 484–485.
  3. Ioannis Dlugossi Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber 10, 1370—1405, Warszawa, 1985, s. 222.
  4. Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius. = The History of Lithuania Before 1795. — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 135–137. — ISBN 9986-810-13-2. (англ.)