Якаў Іванавіч Дрозд

Якаў Іванавіч Дрозд (1897—1989) — беларускі будаўнік, мостабудаўнік, педагог. Інжынер шляхоў паведамлення. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1958). Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].

Якаў Іванавіч Дрозд
Нараджэнне 1897
Смерць 1989
Адукацыя
Дзейнасць будаўнік, мостабудаўнік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў будаўнічы факультэт Кіеўскага політэхнічнага інстытута (1929). З 1930 года ў Беларусі. З 1934 года супрацоўнік Беларускага аддзялення Саюздарпраекта НКУС СССР; выкладчык Мінскага аўтадарожнага тэхнікума[1].

У 1941—1945 гадах удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; намеснік начальніка тэхнічнай часці ваенных аўтамабільных дарог Заходняга і 3-га Беларускага франтоў[1].

У 1945—1952 гадах намеснік начальніка Галоўдартранса пры СМ БССР. З 1952 года загадчык кафедры «Будаўнічыя канструкцыі» Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

Бібліяграфія правіць

  • Предварительно напряженные железобетонные конструкции : Учебное пособие для строительных специальностей вузов. — Минск, 1984.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ : [75 лет] / составители: Валежанин В. А., Долготович Б. Д., Скатулин Н. И. ― Минск, 2019. — С. 85—88.
  • Строительный факультет БПИ-БГПА : Исторический очерк, 1920—2000 / [Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко, В. Ф. Зверев, Н. М. Голубев]. ― Минск, 2000.