Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.
Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» (НТУУ «КПІ») | |
---|---|
укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» | |
Арыгінальная назва | укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» |
Заснаваны | 1898 |
Рэктар | Анатоль Анатолевіч Мельнічэнка |
Студэнты | каля 25 000 |
Прафесары | 430 |
Выкладчыкаў | 3291 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | kpi.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.
Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.
Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.
Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны № 289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце» яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.
Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года № 992 «Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны» Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.[2]
Структура інстытута
правіцьКіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваім складзе наступныя структурныя адзінкі[3]:
Інстытуты
правіць- Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу — ІПСА
- Вучэбна-навуковы інстытут тэлекамунікацыйных сістэм — ІТС
- Вучэбна-навуковы выдавецка-паліграфічны інстытут — ВПІ
- Вучэбна-навуковы інстытут аэракасмічных тэхналогій
- Вучэбна-навуковы інстытут атамнай і цеплавой энергетыкі
- Інстытут энергазберажэння і энергаменеджменту — ІЭЭ
- Вучэбна-навуковы інстытут матэрыялазнаўства і электразваркі імя Е. А. Патона
- Інстытут спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі — ІССАІ
- Механіка-машынабудаўнічы інстытут — ММІ
- Фізіка-тэхнічны інстытут — ФТІ
Факультэты
правіць- Інжынерна-хімічны факультэт — ІХФ
- Прыборабудаўнічы факультэт — ПФ
- Радыётэхнічны факультэт — РТФ
- Факультэт біямедыцынскай інжынерыі — ФБМІ
- Факультэт біятэхналогіі і біятэхнікі — ФБТ
- Факультэт электраэнергатэхнікі і аўтаматыкі — ФЭА
- Факультэт электронікі — ФЭЛ
- Факультэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі — ФІВТ
- Факультэт лінгвістыкі — ФЛ
- Факультэт менеджменту і маркетынгу — ФММ
- Факультэт сацыялогіі і права — ФСП
- Факультэт прыкладной матэматыкі — ФПМ
- Фізіка-матэматычны факультэт — ФМФ
- Хіміка-тэхналагічны факультэт — ХТФ
Навуковыя падраздзялення
правіць- Навукова-тэхнічная бібліятэка
- Дзяржаўны політэхнічны музей
- Вучоны Савет
- Навуковы парк «Кіеўская політэхніка»
- Навукова-тэхнічнага аб’яднанне «КПІ-Тэлекам»
Іншыя структурныя падраздзяленні
правіць- Інстытут маніторынгу якасці адукацыі — ІМЯА
- Вучэбна-метадычны комплекс «Інстытут паслядыпломнай адукацыі» — ВМК «ІПА»
- Цэнтр міжнароднай адукацыі — ЦМА
- Кафедра ваеннай падрыхтоўкі — КВП
- Філіял у горадзе Славутыч
- Політэхнічны ліцэй
- Тэхнічны ліцэй
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіць- Аляксандр Кузьміч Галавінскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Мустафа Наем, украінскі дэпутат, журналіст
- Ігар Іванавіч Сікорскі, авіяканструктар
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Гісторыя
- ↑ Спіс структурных адзінак КПІ