Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў
Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў (22 мая (3 чэрвеня) 1843, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 красавіка 1920, Масква, РСФСР) — расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін, адзін з заснавальнікаў расійскай навуковай школы фізіёлагаў раслін, тэарэтык дарвінізму. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1890), Расійскай акадэміі навук (1917).
Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 мая (3 чэрвеня) 1843 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1920[1] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Q112625396? |
Маці | Q112625438? |
Дзеці | Arkadi Timiryazev[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, вынаходнік, батанік, фізіёлаг, гісторык навукі |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук (1875) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Крунаўская лекцыя[d] (1903) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (9 лістапада 1911) |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1866). У 1870—1892 гадах у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Адначасова з 1877 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911 годзе з групай выкладчыкаў пакінуў яго ў знак пратэсту супраць парушэння ўніверсітэцкай аўтаноміі.
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы па метадах даследавання фізіялогіі раслін, біялагічных асновах аграноміі, гісторыі навукі. Раскрыў заканамернасці фотасінтэзу як працэсу выкарыстання святла для ўтварэння арганічных рэчываў раслін. Папулярызатар дасягненняў у галіне фізіялогіі раслін.
Публіцыст («Жыццё расліны», 1878; «Навука і дэмакратыя», 1920).
Памяць правіць
Зноскі
- ↑ а б в Тимирязев Климент Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Ціміразеў Клімент Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 115.
- Великие русские люди : сборник / [составитель В. Володин]. — Москва : Молодая гвардия, 1985. — (Жизнь замечательных людей; вып.6(646)) . — 414, [2]с., [16]л. ил.