Гісторыя навукі
Гісторыя навукі — даследаванне феномену навукі ў яго гісторыі. Навука, у прыватнасці, уяўляе сабой сукупнасць эмпірычных, тэарэтычных і практычных ведаў аб Свеце, атрыманых навуковай супольнасцю. Паколькі з аднаго боку навука ўяўляе аб'ектыўнае веданне, а з другога — працэс яго атрымання і выкарыстання людзьмі, добрасумленная гістарыяграфія навукі павінна браць пад увагу не толькі гісторыю думкі, але і гісторыю развіцця грамадства ў цэлым.
Вывучэнне гісторыі сучаснай навукі абапіраецца на мноства захаваных арыгінальных або перавыданых тэкстаў. Аднак самі словы «навука» і «навуковец» ўвайшлі ва ўжыванне толькі ў XVIII—XX стагоддзях, а да гэтага прыродазнаўцы называлі свой занятак «натуральнай філасофіяй».
Хоць эмпірычныя даследаванні вядомыя яшчэ з антычных часоў (напрыклад, працы Арыстоцеля і Тэафраста), а навуковы метад быў у сваіх асновах распрацаваны ў сярэдневякоўе (напрыклад, у Ібн ал-Хайсама, Аль-Біруні або Роджэра Бэкана), пачатак сучаснай навукі ўзыходзіць да Новага часу, перыяду, званаму навуковай рэвалюцыяй, якая адбылася ў XVI—XVII стагоддзях у Заходняй Еўропе.
Навуковы метад лічыцца такім істотным для сучаснай навукі, што многія навукоўцы і філосафы лічаць працы, зробленыя да навуковай рэвалюцыі, «пераднавучнымі». Таму гісторыкі навукі нярэдка даюць навуцы больш шырокае вызначэнне, чым прынята ў наш час, каб уключаць у свае даследаванні перыяд Антычнасці і Сярэднявечча.[1]
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Гл. напрыклад:
- Dampier Wetham W. C. Science // Encyclopædia Britannica.— 11th ed.— New York: Encyclopedia Britannica, Inc, 1911.
- Clagett M. Greek Science in Antiquity.— New York: Collier Books, 1955.
- Pingree D. Hellenophilia versus the History of Science // Isis, 1982.— 83, 559
- Munday P. History of Science // New Dictionary of the History of Ideas.— Charles Scribner’s Sons, 2005.
ЛітаратураПравіць
- Ерэмееў У. Е. Введение в историю мировой науки и техники: Проспект курса лекций / У. Е. Ерэмееў. — М.: Восточная литература, 2012. — 304 с. — 150 экз. — ISBN 978-5-02-036510-0. (у пер.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя навукі