Якаў Раманавіч Вількін
Якаў (Ян) Раманавіч (Рувімавіч) Вількін (5 студзеня 1932, Віцебск — 22 кастрычніка 1997) — беларускі гісторык спорту.
Якаў Раманавіч Вількін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1997 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Біяграфія правіць
У 1950 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз — Мінскі дзяржаўны каледж імя А. К. Глебава), у 1956 годзе — Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).
У 1956—1958 гг. працаваў інструктарам па фізічнай культуры і спорце Мінскага абласнога савета добраахвотнага спартыўнага таварыства «Буравеснік». У 1958—1961 гг. — інструктар, загадчык аддзела, старшыня райсавета Мінскага абласнога савета спартыўнага таварыства «Чырвоны Сцяг». У 1961—1997 гг. — выкладчык, загадчык кафедры (з 1978) Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. У 1985—1997 гг. — член-карэспандэнт Міжнароднага камітэта па гісторыі спорту і фізічнага выхавання (ICOSH).
Збіраў, даследаваў і класіфікаваў беларускія народныя гульні. У 1960-я гады ўзначальваў фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў цэнтральныя, заходнія і паўднёвыя раёны Рэспублікі Беларусь.
Аўтар і суаўтар навуковых прац, падручнікаў па фізічнай культуры, даведнікаў па гісторыі фізкультурнага руху на Беларусі.
Памёр Якаў Раманавіч 22 кастрычніка 1997 года.
Зноскі
Літаратура правіць
- Вилькин Яков Романович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 143.
- Вилькин Яков Романович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 109.